Калі сілаю мерыцца пойдзем?

Тэрміны правядзення кулачных боек і барацьбы ў беларусаў ды іншых ўсходнеславянскіх народаў у ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя.


 



 На аснове гісторыка-этнаграфічнага даследвання “Традыцыйныя рукапашныя спаборніцтвы ў народнай культуры ўсходніх славян ХІХ – пачатку ХХ ст.” Б. В. Гарбуноў
 Б.В. Гарбуноў – доктар гістарычных навук, акадэмік, майстар спорту СССР па класічнай барацьбе.


Кулачныя бойкі

На землях усходніх славян кулачныя бойкі пачыналіся ўзімку і працягваліся звычайна да сярэдзіны лета. Адбываліся ў нядзелю і, галоўным чынам, у святочныя дні і мелі найвялікшы (па колькасьці удзельнікаў ды гледачоў) маштаб на:

  • ·       Міколу зімняга (19 снежня)
  • ·        Каляды (7-18 студзеня)
  • ·        Вадохрышча (19 студзеня)
  • ·        Масленіцу (канец лютага)
  • ·        Велікодны тыдзень (сакавік – красавік)
  • ·        Фамін тыдзень (першая нядзеля пасля Пасхі)
  • ·        Русальскі тыдзень (канец мая – пачатак чэрвеня)
  • ·        Купалле (6-7 ліпеня)
  • ·        Пятроў дзень (8 ліпеня)

Асабліва вялікія паядынкі адбываліся на Каляды ды Масленіцу. Прыкладна дзве траціны кулачных боек прыходзілася на зімні перыяд і каля адной траціны на вясенне-летні. Кулачкі  ў другой палове лета і ўвосень былі нешматлікімі праз вялікі аб’ём сельскагаспадарчай працы па зборы ўраджаю і падрыхтоўцы дамашняй гаспадаркі да зімы. 

Барацьба

Бароліся часцей за ўсё на Масленіцу ды вясенне-летнія святы – Фамін тыдзень, Русальскую нядзелю, якая часта супадала са святам Ярылы. Спаборнічалі барцы ў гэты перыяд кожную нядзелю. Даволі рэдка дужаліся на зімнія святы ды ў летне-асенні перыяд.

Барацьба на зімніх і вясенне-летніх святах суадносіліся прыкладна як 1 да 4. Гэта ў значнай меры абумоўлівалася складанасцю вядзення барацьбы (напрыклад, абхопу праціўніка рукамі) у цяжкай зімняй вопратцы (кажух і г.д.). Не выпадкова большасць сведчанняў пра “зімовыя” змаганні барцоў прыходзяцца на Поўдзень Украіны і Расіі.

Пераезд у горад

Але ўжо ў пачатку ХХ стагоддзя кулачныя бойкі рэдка праводзіліся болей за 2-3 разы ў год у сельскай мясцовасці.
Цікава, што ў вялікіх прамысловых цэнтрах, куды ў апошняйтрэці ХІХ стагоддзя збіраліся шматлікія былыя сяляне, часам адбывалася рэканструкцыя поўнага або амаль поўнага цыкла спаборніцтваў. Гэта было ўласціва для Пецярбургу, Масквы, Віцебска, а таксама Мінска.

Уласныя асабліваці усходнеславянкіх народаў

Тэрміны правядзення спаборніцтваў былі неаднолькавымі ў розных месцах. Гэта стала вынікам адрозненняў у гістарычных і геаграфічных умовах жыцця асобных группаў усходніх славян у тых ці іншых раёнах.
У беларусаў бойкі пачыналіся ўзімку, а кульмінацыя выпадала на Каляды ды Купальскія святы. У рускіх (Паўночны захад, Цэнтральная Расія) максімальны размах спаборніцтваў колькасці ўдзельнікаў ды частотнасці боек – кожны дзень быў на Масленічным тыдні. Што тычыцца ўкраінцаў, максімум прыходзіўся на Каляды. У Сібіры існавала значная нераўнамернасць у часовых рамках і тэрмінах максімальнага размаху спабоніцтваў праз розначасовае засяленне Сібыры супольнасцямі беларусаў, рускіх, украінцаў.

Кулачкі і змаганне - свята!

Ва ўсходніх славян кулачныя бойкі і барацьба былі неаддымнымі  элементамі святаў. Найбольш маштабныя спаборніцтвы праводзіліся ў найважнейшыя святы. Біліся часцей за ўсё ўзімку, а бароліся вясною ды летам. Акрамя агульнай «святочнай» рысы ва ўсходніх славян быў чэраг тэрытарыяльных асаблівасцяў у тэрмінах правядзення спаборніцтваў.


Аўтар: Дзмітрый Дунец. Капіраванне толькі са спасылкай на крыніцу.
Адкрыты да супрацоўніцтва ды размоў.

DunetsDoit@gmail.com

Комментарии

Популярные сообщения